У Вялiкую пятнiцу не цэлебруецца святая Iмша. Пасля поўдня вернiкi збiраюцца на набажэнства, каб ушанаваць муку Хрыста.

Набажэнства распачынаецца пры алтары, на якiм няма крыжа, свечак i абрусаў. Уся лiтургiя скiравана на тое, каб засяродзiць увагу вернiкаў на алтары, якi сiмвалiзуе самога Хрыста.

Набажэнства ў Вялiкую пятнiцу складаецца з наступных частак:

— лiтургiя слова: святар з мiнiстрантамi ва ўбраннi чырвонага колеру ў цiшы падыходзiць да алтара, чытае малiтву, потым адбываецца лiтургiя слова. Яна складаецца з двух чытанняў — апiсанне мукi Хрыста паводле св. Яна (Ян 18, 1–19, 42), казання i ўрачыстай малiтвы верных (за ўсё чалавецтва, за Касцёл, пастыраў i вернiкаў);

адарацыя Крыжа: унясенне Крыжа, пакрытага жалобнаю фiялетаваю тканiнаю. Потым тканiна паступова адсланяецца з Крыжа, i ў гэты час святар тройчы спявае: «Вось дрэва Крыжа, на якiм памёр Збаўца свету». Вернiкi адказваюць: «Пойдзем з паклонам». Распачынаецца адарацыя Крыжа — народ Божы падыходзiць да Крыжа, цалуе гэта збавеннае дрэва з удзячнасцi за адкупленне;

— святая Камунiя: жыццядайным плёнам смерцi Хрыста з’яўляецца Эўхарыстыя, таму вернiкам удзяляецца святая Камунiя, кансэкраваная ў Вялiкi чацвер. Праз гэта Касцёл падкрэслiвае еднасць Ахвяры Вячэрнiка з Ахвяраю Крыжа;

— працэсiя да гробу Пана: пасля абрадаў Вялiкай пятнiцы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносяць у манстранцыi да так званага гробу Божага. Вернiкi там адаруюць Найсвяцейшы Сакрамэнт да Нядзелі Уваскрасення Пана.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.