“Госпад закінуў сеці свае і злавіў нас, “РЫБ”, каб мы служылі на прасторах роднай зямлі музыкай, і каб праз нашае служэнне лавіць іншых “рыб” для пашырэння Валадарства Айца нябеснага,
РЫБЫ
- кожнага з нас Госпад паклікаў асабіста
- у кожнага свая непаўторная гісторыя
- мы такія розныя
- з розных куткоў Беларусі
аб’яднаныя агульнай мэтай: талентам сваім праслаўляць імя Гасподняе і пашыраць Яго Валадарства.
Марай нашага праекта таксама з'яўляецца абуджэнне хрысціянскіх прафесійных музыкаў, якія акрамя зарабляння грошай сваімі талентамі мелі б прагненне проста служыць і праслаўляць Бога, Таго, Хто даў ім гэтыя дары і таленты. Мы запрашаем кожнага не толькі зрабіць нешта рэальнае для Яго, а таксама ўстаць і дапамагчы музыкам - аматарам, якіх вялікае мноства і ў якіх ёсць свае песні і шмат цікавых ідэй. Хай гэта будзе своеасаблівым выклікам ад нас, "РЫБ", прафесіяналаў і непрафесіяналаў у адным.
                       “РЫБЫ”

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.