Хацеў бы вельмі шчыра падзякаваць нашым парафіянам, якія сёння, ў гэты вельмі спякотны дзень, ахвяраваліся і памалявалі звонку нашую капліцу.

Перш за ўсё шаноўным: пану Віталію Маісееву і Міхалу Яроцкаму. Яны, увесь дзень, у сонцапёке фарбавалі нашую капліцу. Дзякую пану Віктару Жаку за яго дапамогу, а асабліва хацеў бы падзякаваць, нашым меншым парафіянам, якія вялікімі намаганнямі дапамагалі ім у гэтым. Анне Лукомскай, Марце і Маше Маісеевым. Яны, ўласным прыкладам сведчылі аб тым, як трэба працаваць пры капліцы - прыносячы і падаючы ваду, чысцючы і выціраючы сцены - прыгатаўляючы іх да пафарбавання. Дзякую таксама Надзеі Яроцкай, якая далучылася да нас і дапамагала пры прыгатаванні дрэва.
Дзякую моладзі, Уладзіміру Лукомскаму і Уладыславу Лянкоўскаму, якія чысцілі капліцу і фарбавалі дзверы да капліцы. Дзякую Пану Яну Лявіцкаму за яго неад'емную дапамогу. Ну і ўсім хто маліўся ці патрымліваў нас у гэтай працы на хвалу Богу і людзям!


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.