Дзякую вам ўсім прысутным за супольную малітву, а таксама за  складзеныя вамі сёння ахвяры якія цалкам будуць прызначаны на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:


  • 2 ліпеня (серада) Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 3 ліпеня (чацверг) Свята св. Тамаша

Святы Тамаш, празваны Дыдым (блізня), да паклікання ў супольнасць апосталаў быў рыбаком у Галілеі. Калі Езус у дзень уваскрасення з’явіўся апосталам, Тамаша сярод іх не было. Тамаш спачатку не паверыў у змёртвыхпаўстанне, а таму яго часта называюць «няверуючы Тамаш».
Падчас наступнага з’яўлення Уваскрослы Збаўца звярнуўся да Тамаша, каб той на ўласныя вочы пераканаўся, што перад ім — сам Езус, на што Тамаш усклікнуў: «Пан мой і Бог мой!» Пасля ўнебаўзяцця Хрыста апостал накіраваўся на місію ў Персію і Індыю, дзе, паводле падання, сустрэўся з трыма каралямі, ахрысціў іх і прызначыў біскупамі. Каля 72 г. прыняў мучаніцкую смерць у Індыі: быў забіты паганамі мячом або дзідаю. Лічыцца апекуном горада Рыгі, а таксама архітэктараў, будаўнікоў і геолагаў. Яго заступніцтва просяць, молячыся за шчаслівае сужэнства.

  • Таксама на гэтым тыдні прыпадаюць – першы чацверг, пятніца і субота месяца – падчас, якіх мы молімся. У чацверг – дзень малітваў аб пакліканнях да службы Божай. Пятніца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса. Субота – дзень малітваў праз Найсвяцейшую Пану Марыю.
  • У панядзелак 30 чэрвеня пасля св. Імшы а 8 гадзіне з Мінска вырушыць пешая  пілігрымка да Будслава.
  • 4 ліпеня ў пятніца а 18 гадзіне збіраецца у нашай капліцы аўтобусная пілігрымка,  якая вырушыць а 18. 30 Вяртанне ў суботу пасля галоўнай св. Імшы.
  • Інтэнцыя жывога ружанца на ліпень:  Аб аднаўленні фізічнага і духоўнага здароў’я падчас водпуску  для нас, і ўсіх адпачываючых  сярод нас.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.