Дзякую вам за супольную малітву, за прыбіранне і прыгатаванне нашай капліцы да фэсту ў гонар св. Антонія. Дзякую асабліва ўсім нашым дабрадзеям – тым, хто паклапаціўся аб матэріальным забяспячэнні і падрыхтаваў вельмі смачныя стравы на святочны стол, каб пачаставаць нашых гасцей. Няхай добры Бог узнагародзіць вам вашую шчодрасць і ахвярнасць.  

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

21 чэрвення (Субота) Успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка

Нарадзіўся 9 сакавіка 1568 г. на поўначы Італіі. Нягледзячы на сваё высокае паходжанне, ва ўзросце 17 гадоў адмовіўся ад спадчыны і ўступіў у Рыме ў Таварыства Езуса (ордэн езуітаў). Глыбокая пабожнасць і суровы лад жыцця спалучаліся ў Алаізія з вялікаю любоўю да хворых і да ўсіх, каму была патрэбная дапамога. Падчас эпідэміі чумы, якая лютавала ў Рыме, ён аддана дапамагаў хворым і клапаціўся пра годнае пахаванне тых, хто загінуў ад пошасці. У выніку Алаізій заразіўся сам і памёр 21 чэрвеня 1591 г. ва ўзросце 23 гадоў. Яго рэліквіі спачываюць у рымскім касцёле святога Ігнацыя. Святы Алаізій Ганзага з’яўляецца апекуном моладзі і студэнтаў, а таксама тых, хто выбірае свой жыццёвы шлях. Яго заступніцтва просяць пры заразных хваробах і хваробах вачэй. 

Як штогод, з Мінску вырушае пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Удзел у ёй прымаюць і нашыя парафіяне. Сёлета ўрачыстасці ў Будславе адбудуцца 4-5 ліпеня пад дэвізам «Марыя — узор малітвы». Адной з асаблівасцяў святкавання будзе прыбыццё крыжа Сусветнага дня моладзі. З моманту заснавання нашай парафіі ў пілігрымцы прымае ўдзел і нашая парафіяльная супольнасць. Усіх жадаючых і маючых магчымасць запрашаем далучыцца да пешай групы пілігрымаў. Пачатак: 30 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі або ў закрыстыі нашай парафіі. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня пасля святой Імшы на 18.30. Кошт злучанны з пілігрымкай будзе пададзенны пазней.

Звяртаюся да ўсіх бацькоў нашых першакамунійных дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай Камуніі і ўзгадываю ім аб патрэбе звароту першакамунійных альб. 


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.