• Шчыры дзякую ўсім за супольную малітву і вашыя ахвяры. Асаблівым чынам хацеў бы падзякаваць усім тым хто прычыняецца да таго каб наша каплічка заўсёды была прыбранна і ўпрыгожанна. Дзякую таксама за кветкі, якімі ўпрыгожываем нашую капліцу.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
24 чэрвеня (аўторак) Урачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля.
Адпуст у парафіі айцоў салензіянцаў у Мінску.
26 чэрвеня (чацверг)
У гэты дзень заканчваецца актава Божага Цела. Паводле звычаяў гэты дзень адбываецца благаслаўленне вянкоў і зёлак.
27 чэрвеня (пятніца) Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
У гэтым дню адзначаецца Дзень святасці святароў. Ён заўсёды будзе cвяткавацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Адпаведнае рашэнне прыняла адносна ўказання Кангрэгацыі па справах Духавенства Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У гэты дзень будзем маліцца аб святасці для святароў.
28 чэрвеня (субота) Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панна Марыі
Наступная нядзеля 29 чэрвення Урачыстасць Святых Пятра і Паўла.
Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
• Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Пачатак пешай: 30 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Арганізацыйная сустрэча адбудзецца 28 чэрвеня пасля святой Імшы на 18.30. Кошт злучанны з пілігрымкай 150 000 руб. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка. Выязд 4 ліпеня ў пятніцу ў вечары і вяртання 5 ліпеня (кошт 220 000 руб).
• Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Свае просьбы і словы падзякі можна ўпісваць у сшытак з просьбамі да святога Антонія і ў гэтых інтэнцыях кожны аўторак а 19 гадз. адпраўляецца святая Імша.