Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
У сераду 6 студзеня — урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі) – абавязковы ўдзел у літургіі. У гэты дзень узгадваем евангельскую падзею пра тое, як тры каралі (мудрацы) пакланіліся Хрысту і склалі яму ў дар золата, ладан і міру.
З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды і кадзіла. Асвячонай крэйдай на дзвярах памяшканняў пішуцца літары К+М+В і актуальны год. Гэтыя літары азначаюць ініцыялы трох каралёў: Каспер, Мельхiёр i Бальтазар. У сярэднявеччы гэта разумелася па-іншаму. Надпіс «С+М+В» (імя Каспар па-лацінску пішацца праз С) выражаў благаслаўленне: «Няхай Хрыстус благаславіць памяшканне!» («Christus mansionem benedicat»).
Дадатковая Св. Імша а 12.00 гадзіне. Пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне адбудзецца “парафіяльнае калядаванне”. Усе разам заспяваем калядныя спевы. Запрашаю да удзелу сем’і нашай парафіі.
У наступную нядзелю 10 студзеня Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, у гэта свята асвячаецца вада.
1. Распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Карткі ляжаць на паліцы пры ўваходзе да капліцы. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэджім.
Падрыхтавацца да гэтага візіту належыць наступным чынам:
• Пажадана (па меры магчымасці), каб уся сям’я была дома.
• У адпаведным пакоі павінен быць падрыхтаваны стол на якім будзе стаяць крыж альбо абраз, запаленая свечка, а таксама асвечаная вада.
• У часе візіту належыць выключыць тэлевізар, кампутар і іншыя аўдыё і відэа прылады.
2. Сёння пасля св. Імшы а 18.00 гадз. нашу парафію з калядным канцэртам наведае гурт Jolly Green.
3. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
4. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.