Навіны і аб’явы
24 СНЕЖНЯ (СУБОТА)
- 20.30 – БАТЛЕЙКА
- 21.00 – Вігілійная Святая Імша з удзелам дзяцей (ПАСТЭРКА)
- 23.00 – Вігілійная Святая Імша (ПАСТЭРКА)
25 СНЕЖНЯ (НЯДЗЕЛЯ): – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА ЕЗУСА
- 9.00 – Святочная Святая Імша (на польскай мове)
- 10.30 – Святочна Святая Імша
- 12.00 – Святочная Святая Імша
- 13.30– Святочная Святая Імша
- 18.00 – Святочная Святая Імша.
26 СНЕЖНЯ (ПАНЯДЗЕЛАК) – СВЯТА СВ. СТЭФАНА, ПЕРШАМУЧАНІКА
- 7.00 – Святочная Святая Імша (на польскай мове)
- 19.00 – Святочная Святая Імша
27 СНЕЖНЯ (АЎТОРАК) – ПАРАФІЯЛЬНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ СВЯТОГА ЯНА,
АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА
- 7.00 – Святочная Святая Імша
- 12.00 – Святочная Святая Імша
- 19.00 – Урачыстая адпустовая Святая Імша і благаслаўленне віна. Цэлебруе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Рэкалекцыі праходзілі 9-11 снежня, іх праводзіў кс. Вадзім Ус SChr.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, асабліва за супольную працу пры ўпарадкаванні тэрыторыі пад будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Сёння апошні дзень нашых парафіяльных рэкалекцый. Хочам, ад усяго сэрца, шчыра падзякаваць кс. Вадзіму за гэты благаслаўлёны час, гарачае сэрца, якім дзяліўся з намі падчас справавання св. Імшы, паслугі ў канфесіанале і перад усім, падчас скіраванага да нас Божага Слова. Няхай добры Бог, якога прыйсця чакаем, аддзячыць яму за ягоную паслугу.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу, асабліва за супольную працу пры ўпарадкаванні тэрыторыі пад будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 7снежня (серада) – успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла

Рэкалекцыі пройдуць 9-11 снежня, іх будзе праводзіць кс. Вадзім Ус SChr.
Расклад:
- 9 снежня (пятніца):
- 6.45 (рараты), 12.00, 19.00* - св. Імша з навукай;
- 10 снежня (субота):
- 8.00, 12.00, 19.00* - cв. Імша з навукай
- 10.30 (навука для дзяцей), 17.00 (навука для моладзі);
- 11 снежня (нядзеля):
- 9.00, 10.30, 12.00*, 13.30, 18.00 - cв. Імша з навукай
- Пасля вечаровай Імшы навука для моладзі.
(*) - транслюецца анлайн.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы і прыгатаванне яе да перыяду адвэнту, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў будове нашага касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Сардэчна дзякую ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя сёння ахвяраванні, якія прызначаюцца на патрэбы Духоўнай Семінарыі. Асабліва дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. Урачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету: гэта апошняя нядзеля літургічнага года. Наступная нядзеля 27 лістапада гэта першая нядзеля Адвэнту, якой распачынаем новы літургічны год і падрыхтоўку да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






