Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за падліванне кветкаў. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
28 чэрвеня (аўторак) – успамін Св. Ірэнэя, біскупа і мучаніка
Нарадзіўся каля 130 г. у Малой Азіі. Хутчэй за ўсё, быў выхаванцам святога Палікарпа. Вядома, што са 170 г. Ірэнэй быў прэзбітэрам у Ліёне (Францыя). Там у той час узнікла хрысціянская супольнасць і шмат вернікаў прынялі мучаніцкую смерць у выніку пераследу. Праз нейкі час Ірэнэй стаў біскупам Ліёна. Ён паспяхова займаўся евангелізацыяй на ўсходзе і поўдні Галіі, імкнуўся да паразумення з Касцёлам на Усходзе.
Ірэнэй памёр на мяжы 200–202 гг. у Ліёне (паводле некаторых звестак ён быў замучаны). Яго рэліквіі доўгі час захоўваліся ў Ліёне і былі ў вялікай пашане, пакуль іх не знішчылі гугеноты. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў.
29 чэрвеня (серада) – УРАЧЫСТАСЦЬ СВ. ПЯТРА І СВ. ПАЎЛА, апосталаў
Святыя Імша а 12.00 і 19.00
Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на патрэбы Апостальскай Сталіцы.
2 ліпеня (субота) – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ – апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Адпуст у парафіі нашага суседа ксяндза Францішка. Св. Імша а 10.00 і 12.00
У нашай каплічцы Св. Імша толькі а 19.00.
1. На гэтым тыдні прыпадае:
Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса
Памятаем таксама аб тым, што ў першую пятніцу месяца заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да Сакрамэнту паяднання (споведзь), дадатковая св. Імша а 12 гадз.
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень: Молімся, каб нашыя парафіяне, якія не ходзяць у касцёл, сустрэлі на сваім жыццёвым шляху сапраўдных сведкаў веры і адкрылі сваё сэрца Хрысту.
2. Да канца месяца штодня пасля вячэрняй Св. Імшы запрашаем на “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
3. У панядзелак ксёндз Уладзімір святкуе свае імяніны, запрашаем да малітвы ў інтэнцыі імянінніка на св. Імшу а 19.00.
4. 27 чэрвеня, пасля святой Імшы на 8.00. Пачатак пешай пілігрымкі да Будслава
Выязд аўтобусам 1 ліпеня ў пятніцу а 18.00 з пад катэдры.
5. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.