Навіны і аб’явы
З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў у Беларусі адбываецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Увечары 23-га студзеня фігура Маці Божай завітала ў нашу парафію.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыгатаваў нашу капліцу да перэгрынацыі фігуры МБ Фацімскай. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Сённяшняя нядзеля – Хросту Пана распачынае звычайны перыяд літургічнага году. Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне капліцы, за прадукты харчавання, якімі дзеліцеся і ўсялякія праявы зычлівасці. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
27 снежня адзначалася парафіяльная ўрачыстасць святога Яна Евангеліста. У гэты дзень Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію і ўзначаліў святую Імшу.
Пасля батлейкі, якую прадставілі нашыя дзеці і моладзь, распачалася ўрачыстая святая Імша - Пастэрка з удзелам дзяцей.
Час Божага Нараджэння – гэта час радасці, такім ён быў і для нашай парафіі ў гэтым годзе. Чаканыя святочныя дні распачаліся з батлейкі, якую паказалі нашыя дзеці і моладзь.
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыгатаванне капліцы на святы Божага Нараджэння, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.







