Агата Лялевіч
Ужо па добрай традыцыі ДМХ “Адзіныя сэрцам” маюць у сваім гадавым плане зімовы выезд для ўзмацнення веры і адпачынку. І гэты год не стаў выключэннем: 21–23 студзеня мы правялі ў Мядзелі.
У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.
13 сакавіка ў Магілёве прайшла моладзевая сустрэча, праграму да якой падрыхтавалі ксяндзы хрыстусоўцы і аніматары з мінскай парафіі Святога Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ. «Адчыніце дзверы Хрысту» — так гучала тэма сёлетняй сустрэчы, якая стала працягам мінулагодняга дня духоўнага засяроджання.
Божа, благаславі Беларусь! — гэта была першая малітва, якая прагучала ў нашай капліцы ў 2021 годзе. Малітва за Айчыну гучала з глыбіні сэрца нашай моладзі, аб’яднанай у Душпастырстве Моладзі Хрыста «Адзіныя сэрцам». Ужо традыцыйна маладыя людзі ў першыя хвіліны Новага года стаяць на каленях у цішыні перад Езусам у Найсвяцейшым Сакрамэнце. Далей урачыста спяваюць Te Deum — “Цябе Бога праслаўляем”, а гэтым разам яшчэ і гімн “Магутны Божа”.
Перадсвяточны час у мінулых гадах адзначаўся часам яднання ўсёй нашай парафіі на аплаткавых сустрэчах. Але ў незвычайным 2020 годзе адбылася толькі адна аплаткавая сустрэча: для парафіяльнай групы ДМХ «Адзіныя сэрцам».
Зіма набліжаецца да свайго канца, а мы вырашылі распавесці Вам, дарагія чытачы, як прайшлі зімнікі ў нашых скаўтак і скаўтаў.
22 снежня – напярэдадні свята Божага Нараджэння напрацягу ўсяго дня людзі нашай парафіі прыбывалі ў залу, дзе іх чакалі святары з добрым настроем, каляднымі спевамі і сімвалам надыходзячага свята – белым хлебам.
Чарговая прыгода нашых скаўтаў і скаўтак пачалася ноччу з 14 на 15 лістапада. Удзельнікаў выезда было няшмат, бо мерапрыемства планавалася толькі для шэфаў адзінак. Наперадзе чакаў доўгі шлях, Уроцлаў, дзе павінна было прайсці Міжнароднае кап’ё кап’явых, — гэта той яшчэ «блізкі свет».
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.