Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

10 чэрвеня (панядзелак) – Свята НПМ Маці Касцёла

11 чэрвеня (аўторак) – Успамін св. Барнабы, апостала

Імя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.

У 51 г. браў удзел у Саборы апосталаў у Ерузалеме. Пазней Барнаба абвяшчаў Евангелле на сваёй радзіме — на Кіпры, дзе ў 61 годзе быў укаменаваны мясцовымі жыдамі. Святога Барнабу называюць «Апосталам Кіпра» і просяць у яго абароны ад сварак, ад смутку і ад граду.

13 мая (чацвер) – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара

1. Праз увесь месяц чэрвень штодня ў капліцы у 18.30 адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і “Чэрвеньскае набажэнства” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю набажэнства а 11.45.

2. Яшчэ раз нагадваем, што з 1 чэрвеня змяніўся расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.

Расклад набажэнстваў:

  • Святая Імша ў нядзелю: 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
  • у суботу і будні: 19.00

3. У закрыстыі можна запісваць дзяцей і моладзь на катэхезу на наступны навучальны год, а таксама на Канікулы з Богам, якія пройдуць у жніўні ў нашай парафіі.

4. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымцы да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка.

Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.