Святая Сям’я з’яўляецца прыкладам для нашых сем’яў. Святы Юзаф – дасканалы прыклад для айцоў – працавіты, разважлівы, заклапочаны аб доме. Найсвяцейшая Панна Марыя з’яўляецца ідэалам найлепшай маці. А Езус – непараўнальны Сын, Які будучы Богам быў паслухмяны Бацькам і шанаваў кожнае Іх слова.

Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню.

Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр назарэтанак, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Мар’янну і с. Агнешку.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

28 снежня (панядзелак): Свята Святых Немаўлят, мучанікаў
З паловы VI стагоддзя Касцёл у перыядзе Божага Нараджэння адзначае ўспамін смерці бэтлеемскіх дзяцей, закатаваных па загадзе Ірада. Святыя Немаўляты з’яўляюцца першымі плёнамі збаўчай справы, распачатай прыйсцем Хрыста на зямлю. Аддаючы жыццё за Хрыста яны атрымалі хрост крывёю і заслужылі сабе ў Бога падвойны арэол дзявіцтва і мучаніцтва.

1 студзеня (пятніца): Урачыстасць СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ
Святая Імша ў 9.00, 10.30, 12.00 і 18.00 (абавязковы ўдзел у літургіі)

2 студзеня (субота): Успамін Святога Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктароў Касцёла
Святы Базыль нарадзіўся ў 330г. у Цэсарыіі Кападоцкай, навучаўся ў Канстантынопалі і Атэнах. Па вяртанні на айчыну праводзіў жыццё пустэльніка, але ў 370г. стаў біскупам роднага горада. Заставіў пасля сябе знакамітыя тэалагічныя працы і рэгулу, паводле якой жывуць манахі Усходняга Касцёла. Памёр 1 студзеня 379г.
Святы Грыгорый нарадзіўся ў 330г. каля Назыяну. У часы навучання пасябраваў са святым Базылем і быў яго спадарожнікам у жыцці пустэльніка. Аднак быў выбраны святаром, пазней біскупам Канстантынопаля. Праславіўся як знакаміты тэолаг і прамоўца. Паглыбіў каталіцкую навуку аб Святога Троіцы. З прычыны неспакою ў Канстантынопалі пакінуў пасаду біскупа і вярнуўся ў Назыян, дзе памёр каля 390г.

1. На гэтым тыдні таксама прыпадаюць:

Першая пятніца месяца – дзень малітваў да Сэрца Пана Езуса

Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі

Першая нядзеля месяца – а 13.30 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на месяц студзень: Просім апекі Маці Божай на час душпастырскай візітацыі сем’яў нашай парафіі, каб калядныя адведзіны прынеслі добрыя духоўныя плёны.

2. Наступная нядзеля 3 студзеня, гэта дзень нараджэння кс. Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Заахвочваем да малітвы ў інтэнцыі кс. Мітрапаліта Тадэвуша.

3. Пасля святаў распачынаем Каляду – душпастырскія наведванні парафіянаў. На працягу гэтага перыяду, кожная сям’я, якая жадае прыняць святара ў сваім доме, можа падаць картку з адрасам. Перад тым, як прыйсці да вас, мы патэлефануем і папярэдзім.

Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.