Вітаем
VІІ Велікодная нядзеля 2021
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі, адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны будынак галоўнай марыйнай святыні нашай Айчыны. Каталіцкія біскупы Беларусі заклікаюць усіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў нядзелю Спаслання Духа Святога, 23 мая, з асаблівай руплівасцю маліцца ў інтэнцыі адбудовы будслаўскага касцёла і далучыцца да матэрыяльнай дапамогі праз складанне ахвяраванняў, збор якіх будзе праводзіцца пасля святых Імшаў у кожнай парафіі нашай краіны.
V Велікодная нядзеля 2021
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі: 3 мая (панядзелак): СВЯТА СВ. СВ. ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ. У пераліку апосталаў Філіп з’яўляецца пятым. Ён быў вучнем святога Яна Хрысціцеля і паходзіў з Бэтсаіды, што на Генісарэцкім возеры, дзе працаваў рыбаком. Там яго сустрэў Езус і паклікаў у супольнасць дванаццаці апосталаў. Пасля ўваскрасення Хрыста Філіп спачатку вёў місіянерскую дзейнасць у сябе на радзіме, а пасля накіраваўся ў Фрыгію (Малая Азія), дзе навярнуў і ахрысціў шмат паганаў. Там каля 80 г., ва ўзросце 87 гадоў, апостал прыняў мучаніцкую смерць: быў прыбіты да крыжа і пабіты камянямі. Якуб Меншы (Малодшы) быў сынам Клеафаса і Марыі, сястры Найсвяцейшай Панны Марыі. Часта яго атаясамліваюць з Якубам, «братам Пана», які карыстаўся ў Ерузалеме вялікім аўтарытэтам і быў празваны «Праведны». Розныя крыніцы называюць яго таксама першым біскупам Ерузалему. У 62 г. першасвятар Анна асудзіў Якуба на смерць, і апостала скінулі са сценаў святыні, пасля чаго яго дабіў нейкі гарбар. Рэліквіі абодвух святых спачываюць у Рыме, у базыліцы Дванаццаці Апосталаў. Святыя Філіп і Якуб лічацца апекунамі капялюшнікаў, крамнікаў, гарбароў.
Парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ чарговы раз перамагла ў міністранцкім турніры
23-24 красавіка ў Оршы праходзіў ХІV марыянскі турнір міністрантаў, на які прыбылі хлопцы з Барысава, Мінска, Оршы. Таксама, ўжо традыцыйна, у турніры прымалі ўдзел міністранты і лектары нашай парафіі.
Аб'явы на ІV Велікодную нядзелю 2021
Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем тыдзень малітваў аб святарскіх і манаскіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.
У маі штодня у капліцы будзе а 18.45 будзе адбывацца ”Маёвае набажэнства” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля Імшы а 18 гадзіне.
На гэтым тыдні ў літургіі:
- 28 красавіка (серада) – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра
- 29 красавіка (чацвер) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і Доктара Касцёла, Апякункі Еўропы
- 1 мая (субота) – успамін св. Юзафа рамесніка
“Калі хтосьці гаворыць пра сястру Агнешку — гаворыць пра ўсмешку”. Сястра назарэтанка развіталася з нашай парафіяй
У нядзелю 18 красавіка мы развіталіся з сястрой Агнешкай Рамашка CSFN. Сястра назарэтанка служыла ў нашай парафіі амаль 3 гады. І вось надыйшоў час расстання. А наступным этапам яе служэння будзе нунцыятура ў Велікабрытаніі, у Лондане.
ІІІ Велікодная нядзеля 2021
Шчыра дзякуем вам за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за складзеныя ахвяры на будову касцёла. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 23 красавіка (пятніца): Успамін Святога Юрыя, мучаніка. Паводле падання, Святы Юрый быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Каля 300 г. ён уступіў у войска цэзара Дыяклетыяна і дасягнуў вялікіх поспехаў у службе. Аднак з-за сваёй веры ў Хрыста быў арыштаваны і аддадзены на катаванні. Ён прыняў мучаніцкую смерць у Нікамедыі (па іншых звестках — у Кападокіі) паміж 304 і 305 гг. Святы Юрый быў надзвычай папулярны таксама і на нашых землях і асабліва ўшаноўваўся земляробамі. На свята ў яго гонар прыгонным сялянам дазвалялася змяняць гаспадароў. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры. У гэты дзень Папа Францішак і біскуп Юрый Касабуцкі святкуюць свае імяніны.
«Уваскрос ўжо Хрыстус, Бог мой і Надзея, месцам жа спаткання будзе Галілея». Фотарэпартаж з Рэзурэкцыі
Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя (ад лац. уваскрасенне).
«Пан уваскрос, Езус жыве, ззяе праменнем ноч. Я не памру, а буду жыць – Бог паказаў сваю моц». Фотарэпартаж з Пасхальнай вігіліі
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Вялікая пятніца — дзень мукі і смерці Хрыста
Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім наш збаўца Езус Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.






