Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:

8 верасня (серада): СВЯТА НАРАДЖЭННЕ НПМ
Святкаванне нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі нясе глыбокі тэалагічны змест. Нараджэнне Марыі было непасрэдным прадказаннем надыходу Збавіцеля. Айцы Касцёла казалі, што Марыя папярэднічае прыходу Месіі, таксама як і прыход світання абяцае поўны бляску дзень.
Гэта свята нагадвае нам аб тым, што Марыя была звычайным чалавекам. Хоць яна і захоўвалася ад заразы граху, аднак праз усё жыццё мела вольную волю і не была нічым абмежавана. Як і кожны з нас, яна мела бацькоў, цешылася, дапамагала ім ва ўсіх справах, а таксама мела сяброў і родных. Аднак яе давер, паслухмянасць і поўны свядомасці адказ Богу «так» учынілі, што словы з гімна Magnificat «хваліць яе будуць усе пакаленні» актуальныя і сёння.

1. Нагадваем, што з 1 верасня змяніўся расклад набажэнстваў на зімовы час.
Расклад набажэнстваў:
СВЯТАЯ ІМША Ў НЯДЗЕЛЮ: 9.00, 10.30, 12.00, 13.30, 18.00
у суботу: 8.00 і 19.00
у будні: 7.00 і 19.00

2. Просім дзяцей і бацькоў пазнаёміцца з раскладам катэхезы на 2021/2022 навучальны год. У закрыстыі можна запісаць дзяцей на катэхезу. Пачатак заняткаў 12 верасня 2021 г.

3. Запрашаем новых кандыдатаў да літургічнай службы алтара.

4. Запрашаем новых кандыдатаў у дзіцячы і моладзевы музычны гурт нашай парафіі, а таксама ў парафіяльны хор і польскі хор «BARKA».

5. Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да каталіцкіх скаўтаў у нашай парафіі.

6. Запрашаем у польскую школу нашай парафіі Яна Паўла ІІ і Instytut III wieku.

7. Сакрамэнт канфірмацыі ў нашай парафіі адбудзецца 21 лістапада 2021. Сакрамэнт канфірмацыі – гэта сакрамэнт хрысціянскай сталасці. У ім Езус Хрыстус удзяляе ахрышчаным Духа Святога, які ў дзень Пяцідзесятніцы быў праз Яго спасланы на Апосталаў. Сакрамэнт канфірмацыі можа і павінен прыняць кожны ахрышчаны. Дарослыя якія не прынімалі гэтага сакраманту могуць запісацца ў закрыстыі для падрыхтоўкі.

Кожны аўторак а 18.45 у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага і Святая Імша складковая. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.