вул. Матусевіча, 80тэл. +375 17 2367308mail: sviatyjan@gmail.com
22 лютага сем'і руху Equipes Notre-Dame з нашай парафіі зладзілі чарговы, ужо сёмы, сужэнскі Баль, у якiм прынялі ўдзел 15 пар.
Падрабязней...
У першую суботу месяца, 3 жніўня, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату Аляксандру Шыманскаму, магістру тэалогіі, выпускніку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, які паходзіць з нашай парафіі.
Мінулым разам мы разважалі, як распазнаваць фэйкі, як не стаць ахвярай хлусні і не ўвесці ў зман іншых. Сёння паспрабуем развіць гэтую тэму.
Пагаворым на тэму медыяпісьменнасці: ці ёсць небяспека ў фэйках, ці варта з імі змагацца, як распазнаць фэйк? Тут шмат літар, але яны вартыя увагі.
Jan.by — гэта каманда энтузіястаў, якія імкнуцца праз журналісцкую дзейнасць служыць Богу. Мы хочам з дапамогай сучасных сродкаў масавай камунікацыі несці свету праўду Евангелля, дзяліцца верай, інфармаваць аб падзеях у жыцці парафіі і Касцёла, а таксама спрыяць камунікацыі паміж людзьмі дзеля агульнага дабра.
На гэтым тыдні Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. З гэтай нагоды ў нядзелю 19 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ прайшлі акцыі, прысвечаныя каталіцкім медыя.
4 верасня адбыўся мастар-клас па журналістыцы. Удзельнікі даведаліся чым адрозніваюцца інфармацыйныя, аналітычныя і мастацкія публікацыі, разгледзелі некаторыя жанры, больш падрабязна спыніліся на спецыфіцы працы ў інфармацыйнай галіне, разважалі як павысіць якасць і прадуктыўнасць сваёй працы на Jan.by. Коўчам нашай сустрэчы стаў спадар Віталь Палінеўскі.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.
Ахвяраваць