
20 мая дзеці, якія ў мінулую нядзелю прынялі Першую Святую Камунію, завяршылі Белы Тыдзень выездам у Жодзіна ў санктуарый Маці Божай Фацімскай. Разам з імі былі бацькі, а таксама іх суправаджалі нашыя святары хрыстусоўцы — ксёндз Уладзімір Марушэўскі SChr і ксёндз Андрэй Лысы SChr, а таксама сёстры назарэтанкі — сястра Марыанна CSFN і сястра Назарыя CSFN.