ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА)
Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.
Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.
Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00.
Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА (30 САКАВІКА)
У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.
У 18.30 Крыжовы шлях.
19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа. На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.
Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.
ВЯЛІКАЯ СУБОТА (31 САКАВІКА)
У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжаннем у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.
Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Асвячэнне страваў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну ў 9.00 (па польску),10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00
Пасхальная Вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня.
Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00.
На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка вазміце з сабою свечкі.
Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.
ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА (1 КРАСАВІКА)
Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00.
10.30, 12.00 і 13.30 — урачыстыя святыя Імшы
ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (2 КРАСАВІКА)
12.00, 19.00 — святая Імша