Пілігрымка стартуе 27 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Ідзём у супакоі Хрыста».

Не сакрэт, што ўжо даўно парафія Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ складае аснову пешай мінскай пілігрымкі. У 2020 годзе нашыя святары былі прызначаны адказнымі за арганізацыю і правядзенне юбілейнай 30-й пешай пілігрымкі Мінск-Будслаў. З гэтай нагоды мы публікавалі інтэрв'ю з кс. Алегам Шпецем SChr. Але потым здарылася пандэмія і ўсе планы давялося адмяніць.

У гэтым годзе ізноў з усіх куткоў Беларусі пойдуць пілігрымы да Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. І нам таксама пара даставаць заплечнікі, сандаліі, рэпеціраваць спевы, рыхтаваць сэрцы.

Ужо распачалася рэгістрацыя, з прахаджэннем якой арганізатары просяць не марудзіць. Інфармацыйная падтрымка будзе здзейсняцца праз Instagram @minsk_budslau і Facebook @minsk.budslau, таксама створаны тэлеграм-чат для абмеркавання бягучых спраў.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да святароў:

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.