Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.

1. На гэтым тыдні прыпадае:
21 мая (чацвер) – УРАЧЫСТАСЦЬ УНЕБАЎШЭСЦЯ ПАНА
Святая Імша а 7.00. 12.00 (транслюецца анлайн) і 19.00.

1. Праз увесь месяц май штодня у капліцы перад вечаровай Св. Імшой (18.45) адбывацца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 18 гадзіне.

2. 21 мая кс. Уладзімір святкуе сёмую гадавіну святарскіх пасведчанняў, памятаймы аб ім у нашых малітвах.

3. У пятніцу 22 мая прыпадае 10-я гадавіна асвячэння нашай капліцы. У нядзелю 24 будзем на кожнай св. Імшы дзякаваць добраму Богу за ўсе ласкі якія мы атрымалі за гэты час.

4. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

5. Сёння з нагады юбілею 100-годдзя з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ дзякуем Богу за Папу, дадзенага ў адпаведны час Божым Провідам.

6. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.