Дзякую ўсім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Асаблівым чынам дзякую ўсім тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у нашай капліцы. Дзякую таксама ахвярадаўцам кветак, якія ўпрыгожываюць нашую святыню.
- Кожны аўторак падчас вячэрняй св. Імшы молімся праз заступніцтва св. Антонія Падуанскага. Свае просьбы і падзякі можна запісываць у кнізе, якая знаходзіца з левага боку алтара
- Узгадываю, што гэта апошні тыдзень, калі да капліцы можна прыносіць, асвячэную ў мінулым годзе вярбу, каб спаліць яе і прыгатаваць попел, якім будуць пасыпаны нашыя голавы на пачатак Вялікага Посту ў гэтым годзе.
- Інтэнцыя жывога ружанца на сакавік:
Каб біскупы, святары і дыяканы нястомна абвяшчалі Евангелля ва ўсіх краінах свету.
- У наступную нядзелю у 10.30 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі членаў жывога ружанца. Сардэчна запрашаю на яе ўсіх зацікаўленных.
Прыміце Божае благаслаўленне.