1. Дзякую ўсім Вам за супольную малітву, дзякую за складзеныя ахвяраванні  і ўсю дапамогу. Якую аказваеце на рэч нашай парафіі. Асабліва дзякую за прыбіранне капліцы. Няхай Добы Бог узнагародзіць вашую шчодрасць.

2. На гэтым тыдні ў літургіі мы перажываем:

- 4 сакавіка (аўторак) успамін св. Казіміра
Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.
Казімір выклікаў вялікую прыхільнасць ва ўсіх, хто яго ведаў. Памёр ад сухотаў 4 сакавіка 1484 г. у Гродне. Яго рэліквіі знаходзяцца ў віленскай катэдры. У 1602 г. Папа Клімент VIII кананізаваў яго, а ў 1950 г. Папа Пій XII абвясціў яго апекуном літоўскай моладзі. Святы з’яўляецца дадатковым апекуном Гродзенскай дыяцэзіі.

3. Нагадаю, 5 сакавіка ў папяльцовую сераду, мы рапачынаем час Вялікага Посту і гэты перыяд Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў і паўстрыманне ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні (пятніца). Дадатковыя пастановы на гэты час, кожны з нас можа абраць самастойна, альбо парадзіўшыся ў спаведніка.


4. Святыя Імшы ў ПАПЯЛЬЦОВУЮ СЕРАДУ а 12 і а 19 гадзіне.


5. У нашай капліцы ў часе посту будуць адбываца пакутныя набажэнствы: Крыжовы шлях – ў пятніцу ў 18 30.; Песнь Жальбы  - нядзеля пасля Св. Імшы на 12 00.

6. Асаблівым чынам заахвочваю ахвяраваць свае пакутныя практыкі за Украіну і украінскі народ, які перажывае вельмі складаны час і небязпеку расійскай акупацыі.

7. Усіх жадаючых спяваць дзяцей, сардэчна запрашаю пасля св. Імшы падыйсці на хор да пана Арцёма, каб запісацца ў группу спеву.


8. На надышоўшы тыдзень прыміце Божае благаслаўленне.


Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.