Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
26 мая (чацвер) - УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА
Абавязковае свята. Святыя Імша а 7.00, 12.00 і а 19.00.
1. Нагадваем, што з 1 чэрвеня 2016 зменіцца расклад набажэнстваў на час летніх канікулаў. У буднія дні св. Імша будзе толькі а 19.00, а нядзельная вечаровая св. Імша пераносіцца з 18.00 на 19.00.
Расклад набажэнстваў:
Святая Імша ў нядзелю: 8.00, 10.30, 12.00, 19.00
у суботу: 8.00, 19.00
у будні: 19.00
2. Сёння падчас Св. Імшы на 18.00 будзем маліцца за моладзь, якая рыхтуецца да экзаменаў.
3. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка.
4. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
5. Праз увесь месяц май штодня у капліцы пасля вячэрняй Св. Імшы адбываюцца ”Маёвыя набажэнствы” да Найсвяцейшай Марыі Панны. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
6. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
7. 29 мая 2016 г. у г. Мінску плануецца правесці працэсію Божага Цела. Пачатак а 9-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой на Залатой Горцы. Згодна з распараджэннем курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў нашай капліцы не будзе святой Імшы а 10.30 і 12.00.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.