Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
11 чэрвеня (субота) - Успамін св. Барнабы, апостала
Імя Барнаба ў перакладзе азначае «сын суцяшэння». Ён нарадзіўся на пачатку І ст. на Кіпры і быў адным з 72 вучняў Езуса. У кнізе Дзеяў Апосталаў пра яго сказана, што ён прадаў усё, што меў, а выручаныя грошы ахвяраваў апосталам. У 37 годзе ён увёў Паўла ў супольнасць апосталаў, а потым быў яго спадарожнікам і блізкім супрацоўнікам у справе абвяшчэння Евангелля падчас першага місіянерскага падарожжа Апостала народаў.
У 51 г. браў удзел у Саборы апосталаў у Ерузалеме. Пазней Барнаба абвяшчаў Евангелле на сваёй радзіме — на Кіпры, дзе ў 61 годзе быў укаменаваны мясцовымі жыдамі. Святога Барнабу называюць «Апосталам Кіпра» і просяць у яго абароны ад сварак, ад смутку і ад граду.
1. Праз увесь месяц чэрвень штодня пасля вячэрняй Св. Імшы запрашаем на “Чэрвеньскія набажэнствы” на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нядзелю пасля св. Імшы а 12 гадзіне.
2. Чэрвеньскае набажэнства — гэта пабожная практыка, праз якую мы выяўляем нашую падзяку за тую вялікую любоў, якой нас адорвае Езус Хрыстус. Праз гэтае набажэнства мы жадаем перапрасіць Пана Езуса за ўсе крыўды, якія Ён зносіць ад людзей, калі яны адкідваюць Яго любоў, а асабліва калі абражаецца Найсвяцейшы Сакрамэнт. З аб’яўленнем Маргарыце Марыі Алякок звязана таксама традыцыя набажэнстваў першых пятніц месяца. Усім тым, хто дзевяць першых пятніц месяца запар будзе прымаць святую Камунію (безумоўна, знаходзячыся ў стане асвячальнай ласкі), Хрыстус абяцае даць ласку вытрываць у добрым да канца, а таксама ласку шчаслівай смерці.
3. Запрашаем прыняць удзел у пілігрымке да Будслава. Запісацца на пілігрымку можна ў закрыстыі нашай парафіі. Адбудзецца таксама аўтобусная пілігрымка.
4. У закрыстыі можна запісваць дзяцей на катэхезу на наступны навучальны год.
5. Выязд старэйшай групы дзяцей на летнік 11 чэрвеня а 13.00.
6. 13 чэрвеня успамін св. Антонія з Падуі. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз ягонае заступніцтва да Бога. Запрашаем на св. Імшу складковую а 19.00.
7. Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.