Напярэдадні Божага Нараджэння ўдзельнікі розных супольнасцяў парафіі збіраліся разам на калядныя сустрэчы каб падзяліцца адно з адным традыцыйнай аплаткай. Падчас гэтых сустрэч яны выказвалі шчырыя пажаданні, спявалі калядкі, віншавалі адно аднаго са святам Нараджэння нашага Збаўцы.
Першая такая сустрэча прайшла 19 снежня. На яе сабралася Моладзь Хрыста «Адзіныя сэрцам».
























23 снежня аплаткавыя сустрэчы праходзілі на працягу ўсяго дня. Да кожнай групы звярнуўся ксёндз-пробашч Алег Шпець з удзячнасцю і добрымі пажаданнямі, падкрэсліў важнасць кожнай супольнасці і павіншаваў усіх.
Адметна прайшла сустрэча навучэнцаў польскай мовы і іх настаўнікаў. Яе асаблівасцю стала батлейка на польскай мове, якую падрыхтавалі самыя малодшыя вучні. Вольга Пашкевіч, настаўніца польскай мовы, прымеціла: «Дзеці вывучаюць польскі тры месяцы, але ўжо змаглі зрабіць цэлае прадстаўленне». Пасля сцэнкі і дзялення аплаткай усіх чакаў нацыянальны пачастунак, які падрыхтавалі самі ўдзельнікі сустрэчы.




































Наступнымі былі члены малітоўнай групы Жывога Ружанца, валанцёры дабрачыннай арганізацыі Caritas, члены Апостальства дапамогі душам чысцовым, парафіяльны хор і ўдзельнікі біблійных сустрэч.


















У другой палове дня прайшла сустрэча для скаўтак, «Божых каровак», вогнішча св. Марыі Магдалены, а таксама прысутнічаў дзіцячы і моладзевы хор. У гэтай групе былі самыя малодшыя ўдзельнікі аплаткавых сустрэч. Хор «Божыя Ягняткі» заспяваў калядныя песні. Напрыканцы да ўдзельнікаў завітаў Св. Мікалай.


























Завяршыла гэты дзень група адважных хлопцаў нашай парафіі: скаўты, «Ваўчаняты», іх шэфы і Літургічная Служба Алтара.
































Таксама 27 снежня адбылась аплаткавая сустрэча для супрацоўнікаў парафіі.

















