Цэтлік // Вялікдзень

  • «Вось дзень, які Пан учыніў, будзем радавацца ў ім!»

    Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачалася працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя(ад лац. уваскрасенне).

  • Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

  • Літургіяй Пасхальнай Вігіліі пачынаем святкаванне Пасхі

    Вялікая Субота - асаблівы дзень цішыні ўсяго Касцела, дзень які мае падрыхтаваць нас да радасці Змёртвыхпаўстання. Няправільна было б яго прысвяціць выключна для таго, каб схадзіць у касцёл асвяціць стравы на Велікодны стол. Гэта таксама добрая нагода для асаблівай малітвы перад гробам Збаўцы.

  • Сямейныя традыцыі святкавання Вялікадня

    Кожны вернік з радасцю і надзеяй чакае свята Змёртвыхпаўстання Збаўцы, рупліва рыхтуе сваё сэрца падчас Вялікага посту, яднаецца з Богам і бліжнімі, каб потым на заклік «Хрыстос уваскрос!» з радасцю адказаць — «Сапраўды ўваскрос!». Падчас непасрэднай падрыхтоўкі да Пасхі ў вернікаў часта ўзнікаюць розныя перадсвяточныя звычаі, якія з’яўляюцца добрай магчымасцю правесці час разам са сваімі блізкімі, таму мы вырашылі задаць некалькі пытанняў некаторым сем’ям нашай парафіі пра тое, якія традыцыі яны маюць у падрыхтоўцы да свята Пасхі.

  • Будзьма сведкамі Уваскрасення Хрыста!

    Першая ўрачыстая святая Імша ў Велікодную нядзелю традыцыйна распачынаецца працэсіяй, у якой нясуць Найсвяцейшы Сакрамэнт і фігуру ўваскрослага Хрыста. Гэта так званая рэзурэкцыя(ад лац. уваскрасенне). Нягледзячы на неспрыяльны прагноз надвор'я, працэсія ўсё ж адбылася. Рэзурэкцыйную Імшу ўзначаліў кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.

  • Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

  • Імшой Пасхальнай Вігіліі пачынаецца святкаванне Уваскрасення Пана

    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

  • Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

  • Пасхальная вігілія - радуемся Уваскрасенню Збаўцы

    У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.

  • Смачнага велікоднага яйка!

    У Вялікую суботу парафію наведаў біскуп Юрый Касабуцкі. Ён памаліўся разам з вернікамі, благаславіў велікодныя стравы і пажадаў усім радаснага свята Пасхі.

  • Вялікая пятніца - дзень Мукі Пана

    У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

  • Вялікі чацвер - дзень ўстанаўлення Эўхарыстыі і святарства

    Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.

  • Расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень

    ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА)

    Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.

    Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

    Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00.

    Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.

  • «Праз тыдзень — Вялікдзень!»: больш за тысячу чалавек наведала вербны кірмаш

    Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі. Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.