Дар'я Стажок

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

«Браты і сёстры, сённяшняй Імшой мы ўступілі ў Вялікі тыдзень, — сказаў Папа Францішак на плошчы святога Пятра ў Рыме ў Пальмовую нядзелю. — Я заклікаю вас пражыць тыдзень так, як вучыць традыцыя святога народа, вернага Богу, — гэта значыць суправаджаць Пана Езуса з верай і любоўю». З любоўю да бліжніх правялі вернікі парафіі святога Яна Евангеліста пяты дабрачынны Велікодны кірмаш.

 

Як і штогод, за тыдзень да Вялікадня мы адзначаем Пальмовую нядзелю. У гэты дзень узгадваем падзею ўрачыстага ўвахода Пана Езуса ў Ерусалім. Падчас Святой Імшы чытаецца мука Пана.

 

22 студзеня нашу парафію наведаў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Ён узначаліў Святую Імшу на 13:30.

 

20 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, святую Імшу а 13.30 у нашай капліцы ўзначаліў біскуп Юрый Касабуцкі. Патранальнае свята айцоў хрыстусоўцаў стала добрай нагодай, каб падзякаваць Пану Богу за 90 гадоў існавання манаскай супольнасці ў свеце і 30 гадоў служэння хрыстусоўцаў у Беларусі.

 

Лістапад — месяц, асаблівым чынам прысвечаны малітве за памерлых. Таму напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых і Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, 30 кастрычніка, святары разам з дарослымі, моладдзю і дзецьмі нашай парафіі правялі набажэнства на могілках Масюкоўшчыны.

 

Поўная каплічка вернікаў. На дварэ кастрычнік. Нядзеля. Поўдзень. Урачыстая працэсія: крыж, Евангелле, рэліквіі. Пяць святароў ля алтара. Шмат міністрантаў. Скаўты і скаўткі з басанамі. «Не бойцеся жыць для любові» – спеў на пачатак. Словы, якія так часта паўтараў святы Ян Павел ІІ, – «не бойцеся!» Гэты заклік не траціць актуальнасць і пасля 44 гадоў з моманту, як кардынал Караль Вайтыла стаў галавою Касцёла. Менавіта ў гэтую восеньскую нядзелю, 23 кастрычніка, кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк урачыста ўнёс у нашу капліцу рэліквіі святога Папы.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.