Вітаем
Нядзеля Божай Міласэрнасці 2018
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 красавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА. Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Пасхальная вігілія - радуемся Уваскрасенню Збаўцы
У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія ) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў.
Смачнага велікоднага яйка!
У Вялікую суботу парафію наведаў біскуп Юрый Касабуцкі. Ён памаліўся разам з вернікамі, благаславіў велікодныя стравы і пажадаў усім радаснага свята Пасхі.
Вялікая пятніца - дзень Мукі Пана
У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля святой Камуніі, якая адбываецца пасля адарацыі, Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.
Вялікі чацвер - дзень ўстанаўлення Эўхарыстыі і святарства
Святы Пасхальны Трыдуум пачынаецца ў Вялікі чацвер увечары Імшою Вячэры Пана. Сама назва паказвае, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры.
Святы Юзэфе, маліся за нас
На завяршэнне велікапосных рэкалекцый у капліцы была ўсталявана фігура святога Юзафа — аднаго з апекуноў нашай парафіі. Праз яго заступніцтва молімся кожную сераду, асабліва ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаўніцтвам новай святыні. Святы Юзэфе — маліся за нас, апора сем'яў — заступіся!
Расклад на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА) Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым. Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00. Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.
«Праз тыдзень — Вялікдзень!»: больш за тысячу чалавек наведала вербны кірмаш
Кірмаш прайшоў ужо ў трэці раз і быў цалкам арганізаваны парафіянамі. Чаго тут толькі не было: вербы, печыва, мёд, магніты, шмат вырабаў сваімі рукамі — хапала і прапановы, і попыту. Прадавалі нават расліны і расаду на вясну!
Пальмовая нядзеля 2018
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Таксама шчыра дзякуем сем’ям Суполкі Маці Божай і усім парафіянам якія прычыніліся да арганізацыі вялікоднага КІРМАША. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.








