Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя сёння ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Дзякуем нашым парафіянам якія падрыхтавалі для нас з вамі прыгожыя вербы. Таксама шчыра дзякуем сем’ям Суполкі Маці Божай і усім парафіянам якія прычыніліся да арганізацыі вялікоднага КІРМАША. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.


ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР – ІМША ВЯЧЭРЫ ПАНА (29 САКАВІКА)

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.

Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

Імша Святая Вячэры Панскай распачнецца ў 19.00.

Пасля Імшы адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00.


ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА (30 САКАВІКА)

У гэты дзень, а таксама ў наступны, згодна са старадаўняй традыцыяй, Касцёл не ўдзяляе ніякіх сакрамэнтаў, акрамя пакаяння (споведзь) і намашчэння хворых. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Пасля адарацыі і святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў прыгожа аздобленую сімвалічную грабніцу.

У 18.30 Крыжовы шлях.

19.00 — літургія Мукі Пана і адарацыя крыжа. На заканчэнне адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пры Гробе Пана да 22.00.

Вялікая Пятніца – дзень сціслага посту. Ахвяраванні сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана ў Вялікую Пятніцу прызначаюцца на патрэбы Гробу Пана ў Святой Зямлі.


ВЯЛІКАЯ СУБОТА (31 САКАВІКА)

У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля Гробу Пана, разважае пра муку і смерць Хрыста, Яго сыходжаннем у адхлань (месца знаходжання памерлых, куды, згодна са Святым Пісаннем, сышоў Езус Хрыстус перш, чым уваскрэснуць), у малітве і посце чакае Яго ўваскрасення. У гэты дзень не цэлебруецца святая Імша.

Капліца будзе адчынена ў 9.00 і распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Асвячэнне страваў на Вялікодны стол будзе адбывацца кожную гадзіну ў 9.00 (па польску),10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00 і 17.00

Пасхальная Вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Адзначэнне Пасхальнай Вігіліі — гэта ўжо святкаванне Вялікадня.

Пасхальная Вігілія распачнецца ў нашай капліцы ў 21.00.

На гэтую ўрачыстую Святую Імшу калі ласка вазміце з сабою свечкі.

Пасля Пасхальнай Вігіліі чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту праз усю ноч.


ВЯЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ – УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА
(1 КРАСАВІКА)

Урачыстая працэсія і Святая Імша РЭЗУРЭКЦЫЙНАЯ ў 6.00.

10.30, 12.00 і 13.30 — урачыстыя святыя Імшы


ВЕЛІКОДНЫ ПАНЯДЗЕЛАК (2 КРАСАВІКА)

12.00, 19.00 — святая Імша


1. У панядзелак, аўторак і сераду запрашаем на нашыя велікапосныя рэкалекцыі. У гэтым часе можна скарыстаць з Сакрамэнту Пакуты, прыступіць да споведзі, перад кожнай Святой Імшой, а таксама пасля св. Імшы.

2. З аўторака ад 7.00 гадз. да серады да 7.00 у нашай парафіі адбудзецца набажэнства “24 ГАДЗІНЫ ДЛЯ ПАНА”.

3. Можна складаць ахвяраванні на кветкі да спецыяльнай скарбонкі.

4. У сувязі з канікуламі на гэтым тыдні не будзе катэхезы.

5. Інтэнцыя жывога ружанца на красавік: Аб трывалых плёнах Вялікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.

6. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.

7. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.