Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
9 красавіка (панядзелак) - УРАЧЫСТАСЦЬ ЗВЕСТАВАННЯ ПАНА.
Св. Імша – 7.00, 12.00, 19.00
Ва ўсіх касцёлах Беларусі ва ўрачыстасць Звеставання Пана адбудзецца акцыя «Духоўнае ўсынаўленне», накіраваная на абарону зачатага жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай знішчэння. Запрашаем таксама сёння альбо ва ўрачыстасць далучыцца да гэтай малітвы.
11 красавіка (серада) – успамін св. Станіслава, біскупа і мучаніка
Святы Станіслў нарадзіўся каля 1040 г. у Шчапанове, на тэрыторыі сучаснай Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы. Вучыўся ў Парыжы, пасля чаго прыняў святарскае пасвячэнне. У 1072 г. стаў кракаўскім біскупам. У той час польскім каралём быў Баляслаў Смелы, з якім біскуп Станіслаў напачатку плённа супрацоўнічаў.
Аднак праз пэўны час з-за нейкіх невядомых прычынаў адносіны паміж манархам і біскупам пагоршыліся, у выніку чаго ў 1079 г. Станіслаў прыняў мучаніцкую смерць, а Баляслаў страціў карону і праз два гады памёр на выгнанні. Святы Станіслаў быў кананізаваны ў ХІІІ ст. і з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы.
1. У наступную нядзелю распачынаем запісы на летні дзіцячы лагер.
Кожны аўторак у капліцы адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласк