Вітаем
XХХІІ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем усім за дапамогу ў пыгатавані БАЛЮ ЎСІХ СВЯТЫХ. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 16 лістапада (чацвер): Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вострабрамскай).
Запрашаем на «Баль Усіх Святых»!

У нядзелю 12 лістапада адбудзецца “БАЛЬ УСІХ СВЯТЫХ”, пачатак 15.00. Месца правядзення: канцэртны зал Палаца Культуры на Матусевіча 20. У праграме танцы, конкурсы, розныя цікавыя і пазнавальныя штукі. Прыходзьце з сябрамі і сем'ямі, абавязкова апраніцеся ў якога-небудзь святога. Шчыра запрашаем!
XХХІ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем усім за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Дзякуем за малітву за нашых памерлых на працягу ўсяго тыдня. Няхай Добры Бог узнагародзіць вашую шчодрасць і дабрыню. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 9 лістапада (чацвер): СВЯТА ГАДАВІНЫ ПАСВЯЧЭННЯ ЛАТЭРАНСКАЙ БАЗЫЛІКІ.
XХХ Нядзеля звычайная 2017
Дзякуем за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні, за прыбіранне і ўпрыгожванне капліцы. Няхай Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 1 лістапада (серада): УРАЧЫСТАСЦЬ УСІХ СВЯТЫХ Парадак набажэнстваў 1 лістапада: 07.00 – Святая Імша; 12.00 – Святая Імша; 18.30 – Выпамінкі і Нешпары за памерлых 19.00 – Святая Імша. 2 лістапада (чацвер): УСПАМІН УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ
XХІХ Нядзеля звычайная 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за ахвяры складзеныя на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 28 кастрычніка (субота): Свята Святых Сымона і Юды, Апосталаў
XХVІІ Нядзеля звычайная 2017
Шчыра дзякуем за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. 1. Сёння ў 13.30 - Святая Імша з удзелам каталіцкіх скаўтаў.
ХХVІ Нядзеля звычайная 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 2 кастрычніка (панядзелак) успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў
Кастрычнік - месяц ружанца

Пачынаючы ад 1 кастрычніка ў нашай капліцы ладзяцца ружанцовыя набажэнствы. У звычайныя дні ў 18.30, у нядзелю ў 11:30.
ХХV Нядзеля звычайная 2017
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за дапамогу ў рэмонтах. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць. На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем: 27 верасня (серада) Успамін Св. Вінцэнта дэ Поля
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.

