Традыцыйна на Каляды дзеці паказваюць батлейку - тэатральную сцэнку па евангельскіх матывах Божага Нараджэння. Сёлета да акторскага складу далучыліся і дарослыя. А вось ролю нованароджанага Езуса сыграла сапраўднае немаўля - маленькі Габрыэль.

Дарэчы, яшчэ адну батлейку падрыхтавалі дзеці, якія вывучаюць польскую мову пры парафіі. Яе відэазапіс і іншыя цікавыя відэа глядзіце на нашым Youtube-канале.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.