
У апошні тыдзень лета ў мінскай парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (м-н Кунцаўшчына) праходзяць чарговыя «Канікулы з Богам». У аўторак, 28 жніўня, удзельнікі лагера завіталі на студыю «Радыё Марыя» і даведаліся пра працу гэтага хрысціянскага радыё ў Беларусі, памаліліся разам з супрацоўнікамі, а таксама зрабілі невялічкі рэпартаж пра сваё прабыванне ў рэдакцыі.