Яна Капуста
У нядзелю 14 мая адбылася вельмі важная і радасная падзея: маленькія вернікі нашай парафіі прыступілі першы раз у жыцці да Святой Камуніі і прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы!
«Ужо прайшло некалькі дзён, а музыка ўсё яшчэ гучыць у маёй галаве і не дае вярнуцца ў звычайнае жыццё. Гэта быў незвычайны час, калі я адчула сябе сапраўднай дамай, а галантныя кавалеры ўвесь час клапаціліся пра нас. Музыка, танцы, шчырасць і ўсмешкі адно аднаго зрабілі гэты дзень казачным», — так Аліна Макляк успамінае Моладзевы баль, арганізаваны парафіяй св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ ў Мінску, які адбыўся 24 красавіка ў гасцінных сценах Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра.
10–12 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў айцец Павел Раманчук OFMConv, пробашч парафіі Святога Арханёла Міхала ў Івянцы.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.