Цэтлік // Традыцыі

  • Пальмовая Нядзеля — пачатак Вялікага тыдня

    Літургія пачалася з працэсіі з галінкамі. Цэнтральнае месца ў Літургіі займае чытанне Мукі Пана (паводле Лукі ў гэтым годзе). Пачатак Вялікага тыдня рыхтуе нас да святкавання Мукі, Смерці і Уваскрасення Езуса Хрыста.

  • Запрашаем на Велікодны Кірмаш

    Запрашаем прыняць удзел у Велікодным Кірмашы, які адбудзецца ў нашай парафіі ў Пальмовую нядзелю (13.04). Прыходзьце і запрашайце сяброў! Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваны на будову парафіяльнага касцёла.

  • Напрыканцы Адвэнту адбыліся аплаткавыя сустрэчы. Фотарэпартаж

    Дзяленне аплаткам — асаблівы момант. Гэты белы хлеб, які нараджаецца з вялікай колькасці зярняткаў, з’яўляцца для нас сімвалам адзінства і дабра, якія злучаюць нас разам, дзеля таго, каб мы сталі адной вялікай сям’ёй у Хрысце. 

  • Успамін святога Мікалая. Фотафакт

    Традыцыйна ва ўспамін св. Мікалая наймалодшыя парафіяне атрымалі падарункі.

  • Адбыўся пяты Велікодны кірмаш

    «Браты і сёстры, сённяшняй Імшой мы ўступілі ў Вялікі тыдзень, — сказаў Папа Францішак на плошчы святога Пятра ў Рыме ў Пальмовую нядзелю. — Я заклікаю вас пражыць тыдзень так, як вучыць традыцыя святога народа, вернага Богу, — гэта значыць суправаджаць Пана Езуса з верай і любоўю». З любоўю да бліжніх правялі вернікі парафіі святога Яна Евангеліста пяты дабрачынны Велікодны кірмаш.

  • Вітайма Збаўцу!

    Пальмовая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясенняе свята Пасхі. Апошнюю нядзелю Вялікага посту называюць таксама Нядзеляй Мукі Пана. Яна распачынае Вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.

  • Батлейкі нашай парафіі

    У гэтым годзе з-за пандэміі не была прадстаўлена традыцыйная батлейка. Значыць ёсць прычына ўспомніць, як гэта было калісьці. Прапануем рэтраспектыву батлеек у нашай парафіі 2013-2019 гадоў.

  • Сямейныя традыцыі святкавання Вялікадня

    Кожны вернік з радасцю і надзеяй чакае свята Змёртвыхпаўстання Збаўцы, рупліва рыхтуе сваё сэрца падчас Вялікага посту, яднаецца з Богам і бліжнімі, каб потым на заклік «Хрыстос уваскрос!» з радасцю адказаць — «Сапраўды ўваскрос!». Падчас непасрэднай падрыхтоўкі да Пасхі ў вернікаў часта ўзнікаюць розныя перадсвяточныя звычаі, якія з’яўляюцца добрай магчымасцю правесці час разам са сваімі блізкімі, таму мы вырашылі задаць некалькі пытанняў некаторым сем’ям нашай парафіі пра тое, якія традыцыі яны маюць у падрыхтоўцы да свята Пасхі.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.