Трэццяя нядзеля Вялікага посту — Нядзеля Карытас. Слова Caritas азначае «міласэрная любоў». Caritas — гэта таксама назва каталіцкай дабрачыннай арганізацыі, якая дзейнічае па ўсім свеце. Валанцёры Карытас ёсць і ў нашай парафіі. Яны нясуць сваё ахвярнае служэнне, дапамагаючы людзям у розных патрэбах.

Ва ўсіх касцёлах Беларусі з нагоды Нядзелі Карытас збор ахвяраванняў быў прызначаны на патрэбы гэтай арганізацыі. У нашай парафіі, акрамя гэтага, былі зладжаны акцыі, падчас якіх нашыя валанцёры выступілі перед вернікамі. Яны распавялі пра дзейнасць Карытас, падзяліліся ўласнымі сведчаннямі і заклікалі да ўдзелу ў справах дабрачыннасці.

У парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ аддзяленне Карытас з’явілася мінулай вясной і дзейнічае ўжо амаль цэлы год. Да валанцёрскага руху актыўна далучаецца моладзь. Сярод іншых ініцыятываў асабліва прыкметная т.з. «Сацыяльная перадышка». Яе сутнасць заключаецца ў дапамозе бацькам зазвычай шматдзетных сем'яў у самых простых штодзённых справах, такіх як: забраць дзіця з дзіцячага саду/школы, завесці на катэхезу, пабыць з дзецьмі, калі ў бацькоў узніклі форс-мажорныя абставіны і інш.

«Мы робім добрыя ўчынкі каб паказаць, што Бог любіць кожнага, — кажа Паліна Ручан, адна з актывістак, — напрыклад, праз дбанне пра чалавека ў складанай сітуацыі».

Парафіяльны Карытас заўседы адкрыты на новых валанцёраў, якія гатовыя да ўчынкаў любові і хочуць прысвяціць частку свайго часу на добрыя справы. Разам мы здолеем болей!

Тэкст: Наталля Урбановіч
Фота: Віталій Палінеўскі, Эльвіра Палінеўская, Паліна Маісеева, с. Кляра Воўчэк