Віталь Маісееў

Матэрыялы гэтага аўтара:

 

25-26 лістапада ў горадзе Стоўбцы адбыўся асеннік зграі ваўчанят, у якім прыняло ўдзел 11 дзяцей. Гэта быў першы выезд для новага акелы зграі, Вадзіма, і для аднаго хлопца — далікатнай лапкі. Праз увесь выезд чырвонай ніткай праходзіла ідэя ўзаемадапамогі, а тэмай асенніка стала карыснасць змеяў у прыродзе.

 

З 13 па 15 лістапада ў Баранавічах праходзілі рэкалекцыі для сужэнскіх пар з Руху Equipes Notre-Dame (Суполкі Маці Божай), у якіх у тым ліку ўдзельнічалі пары з нашай парафіі. Тэмай рэкалекцый быў дыялог cужэнцаў у прысутнасці Бога. Гэта адно з шасці практыкаванняў, прапанаваных Рухам END, якое мае назву “Сядзем разам”.

 

7 верасня беларускія сем’і адзначалі юбілей 15-годдзя заснавання Руха сужэнскай духоўнасці Equipes Notre – Dame (Суполкі Маці Божай) на Беларусі. Урачыстасці праходзілі ў Нясвіжы, дзе ў 2004 годзе сем’і стварылі першую суполку (экіпу) .

 

Роўна 80 гадоў таму ў Францыі адбылася першая сустрэча суполкі, на якой прысутнічалі ўсяго чатыры сужэнскія пары і святар. Зараз жа рух Équipes Notre-Dame (Суполак Маці Божай) распаўсюджаны амаль па ўсяму свету. Яго мэтай з'яўляецца паглыбленне сужэнскай духоўнасці, каб сем'і былі моцныя верай і дзеці выхоўваліся ў хрысціянскім духу.

 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.