Вітаем
ІІ Нядзеля Вялікага посту 2016
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем за прыбіранне капліцы. Дзякуем за дапамогу ў прыгатаванні і правядзенні кананічнай візітацыі нашай парафіі. Асабліва дзякуем за ахвяраванні на будову касцёла. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Кананічная візітацыя біскупа Юрыя Касабуцкага
19 лютага біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, наведаў нашу парафію з кананічнай візітацыей. Яго Эксцэленцыя ўдзельнічаў у набажэнствах Крыжовага шляху, узначаліў святую Імшу ўдзень, звярнуўся с душпастырскай прамовай да парафіянаў, таксама меў магчымасць у свабоднай размове з вернікамі азнаёміцца чым сёння жыве парафія, убачыць яе стан. «Мне вельмі прыемна быць тут з вамі, я ўбачыў моцную жывую парафію, — падзяліўся сваімі ўражаннямі біскуп Юрый, — жадаю вам развівацца і ўзрастаць у веры».
І Нядзеля Вялікага посту 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы і падрыхтоўку нашай святыні да Вялікага посту. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Велікапосныя пакутныя набажэнствы

У перыядзе Вялікага посту ў нашай парафіі адбывюцца пакутныя набажэнствы:
- Крыжовы шлях - кожную пятніцу а 15.00 гадзіне і а 19.00;
- Песні Жальбы - кожную нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Папяльцовай серадой распачаўся Вялікі пост

Вялікі пост — саракадзённы літургічны перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Ён пачынаецца ў Папяльцовую сераду, якая называецца так ад абраду пасыпання галоваў попелам. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў.
V Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
ІV Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
ІІI Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Генеральны вікарый Таварыства Хрыстусоўцаў наведаў парафію
17 студзеня парафія прымала Генеральнага вікарыя Таварыства Хрыстусоўцаў кс. Багуслава Бургата. Згодна з правіламі Таварыства, раз ў тры гады Генеральны вікарый павінен адведаць кожную супольнасць Хрыстусоўцаў каб асабіста ўбачыць яе стан. Ксёндз Багуслаў выказаў удзячнасць як вернікам, так і айцам, якія служаць у парафіі, за плённую працу, вынікі якой ўжо відаць. Генеральны вікарый запэўніў прысутных у сваёй падтрымцы і выказаў надзею, што дзякуючы супольным намаганням і з Божай дапамогай у мікрараёне хутка паўстане новая святыня. Таксама на Імшы на 12 адбыўся Святы хрост - парафія павялічылася яшчэ на аднаго верніка. Пасля імшы хор Tęcza выканаў калядкі.
ІІ Нядзеля звычайная 2016
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за прыбіранне капліцы, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем тым, хто прыбіраў снег каля нашай капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.



