Вітаем
Рознае
mcredirect(https://www.youtube.com/channel/UCglC1AShj4nNKDrlhLD8VfA);
Кожную нядзелю а 12.00 прамая трансляцыя нядзельнай святой Імшы.
Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень. Нарэшце, на пачатку IV стагоддзя быў уведзены 40-дзённы пост у памяць посту Хрыста. Упершыню ўзгадвае пра гэта св. Атаназій Александрыйскі ў пастырскім пасланні з нагоды Вялікадня 334 года. Там ён тлумачыць, як найлепшым чынам падрыхтаваць вернікаў да Вялікадня.
Прыходзіш зазвычай да касцёла ў нядзелю - прыемна маліцца, калі адчуваеш не толькі Божую ласку але і прыгажосць навакольнага свету, асабліва калі ў храме, у якім молішся, прыгожа і чыста. У такія моманты не задумываешся аб тым, што за гэтай прыгажосцю і чысцінёй знаходзіцца ахвяра і прысвячэнне многіх людзей, якія кавалачак свайго сэрца і часу ўклалі ў гэты храм, а праз гэта і ў тваё жыццё.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да тых, хто ахвяруе нам сваё сэрца, час і самога сябе, каб нам было добра у нашым храме. «Давайце, і дадзена будзе вам. Бо мерай, якой вы мераецца, і вам адмерана будзе ». Лука 6:38.
ФОТАЗДЫМКІ - тут мы разам прыгатаўляем нашую каплічку да перыяду Адвэнту

Чым ёсць перыяд Адвэнту? Мы пісалі аб гэтым раней)), аднак варта ўзгадаць, што адвэнт гэта перш за ўсё ЧАС. Час чакання, час падрыхтоўкі. І злучанна гэта таксама з пакутнымі пастанновамі і рашэннямі. Аднак часта мы не занадта ведаем, якія павінны быць гэтыя пастановы? Для таго каб лепш асэнсаваць патрэбу рашэнняў, прапануем звярнуцца да евангельскай прыпавесці аб паннах, якія з нецярпеннем чакаюць прыходу жаніха. (Мц 25, 1-13).
Намашчэнне хворых
Сям'я або апекун павінна паклапаціцца:
- неадкладна паклікаць святара (не чакаць да самага канца, таму што гэты сакрамэнт не з'яўляецца сакрамэнтам «апошняга намашчэння», але «сакрамэнт вылячэння» )
- падаць дакладны адрас
- калі ён знаходзіцца далёка, арганізаваць сродак транспорту або суправаджэнне для святара
- канкрэтна вызначыць стан пацыента (напрыклад –ці хворы ў стане свядомасці, ці размаўляе, ці можа праглынуць, - гэта звязана з ягонай споведзю і прыняццем Святой Камуніі.)
Хрост
- Бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб хрышчэнне дзіцяці мела месца ў першыя тыдні ягонага жыцця або, калі дзіцяці пагражае небяспека смерці адразу.
- Хрост дзіцяці, павінен адбыцца ў парафіі да якой належаць бацькі дзіцяці (мейсца жыхарства). Хрост ў іншай парафіі можа адбыцца з пісьмовай згоды пробашча ўласная парафіі.
- З просьбай аб хросце звяртаецца маці, бацька ці праўны апекун дзіцяці.
Бацькі, якія хочуць, каб хрысціць дзіця павінны:
- Падыйсці да сакрыстыі парафіі за два тыдні да хросту і прынесці наступныя дакументы:
- сведчанне нараджэння дзіцяці
- дадзеныя бацькоў і хросных (імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, месца жыхарства, даведку аб тым, што чалавек можа быць хростным “бярэцца ў сваёй парафіі па мейсцу жыхарства”)
- сведчанне аб касёльным шлюбе
Бацькі і хросныя абавязаны:
- Прайсці катэхезу.
- Прыступіць да сакрамэнту споведзі перад хростам іх дзіцяці.
- Хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі вернікамі. Калі бацькі жывуць за межамі нашай парафіі, паінны ўзяць дазвол на хрост з уласнай парафіі.
Шлюб
Жаніх і нявеста павінны:
- Звярнуцца да святара за тры месяцы да шлюбу
- Удакладніць дату і час шлюбу
Прадставіць наступныя дакументы:
- пасведчанне аб хрышчэнні (бярэцца ў парафіі уласнага хросту, пасведчанне сапраўдна толькі на працягу 3 месяцаў з даты выдачы)
- апошніее сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы
- пасведчанне аб дашлюбных катэхезах
- асабістыя дадзеныя
- засвядчэнне аб грамадзянскім шлюбе(калі ўжо ў шлюбе)
- Скласці прадшлюбны пратакол (робіцца гэта разам са святаром)
Пахаванне
Сям'я памерлага павінны падаць дакументы:
- пасведчанне аб смерці памерлага
- вядамосці пра апошнія прынятыя сакрамэнты
З даўніх часоў, паломнікі накіроўвалі свае крокі на Святую Зямлю, каб тут, крочачы па слядах Хрыста, перажыць не проста адно з мностваў падарожжаў свайго жыцця, але пілігрымку веры. Стоячы на гэтай зямлі, кожны з ніх імкнуўся ўдыхаць яе пахі і водары, адчуваючы, як святая гісторыя, якую спазнаваў чытаючы Святое Пісанне, стаецца часткай рэальнага жыцця. Вера жыцця - гэтага часта не хапае - жывем верай тэорыі. Дакрануцца да святой рэальнасці, якая заключана ў паўсядзённым жыцці, гэта тое, чаго так часта нам не стае ў нашай шэрай штодзёнасці. Убачыць маленькія жамчужныя выспачкі прыгажосці, дабра і святасці - сярод мора граху і зла не проста. Пілігрым – гэта той, хто глядзіць верай, адчувае верай, пазнае верай. Умацоўваючы тым самым сваю надзею і любоў.
Першы дзень пілігрымкі
- Першы дзень пілігрымкі (Працяг)
- Другі дзень пілігрымкі
- Трэці дзень пілігрымкі
- Чацвёрты дзень пілігрымкі
- Пяты дзень пілігрымкі
- Шосты дзень пілігрымкі
- Сёмы дзень пілігрымкі
Святая Імша на гары Табор - гары Перамянення Пана!
Расклад дзейнічае ад 1 кастрычніка 2016.
Святая Імша
| Верасень — май нядзеля:
|
|
|
Чэрвень — жнівень нядзеля:
|
Споведзь — панядзелак–субота з 18.00 да 18.45.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту — панядзелак–субота а 18.00 і нядзеля (акрамя лета) а 19.00.
Набажэнства ў Першы чацвер, пятніцу, суботу — 18.30.
У Першую пятніцу кожнага месяца і ўрачыстасці — дадатковая Святая Імша а 12.00. Начная Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі абароны жыцця і святасці сем'яў — з 20.00 да 8.00.
Кожны аўторак молімся праз заступніцтва св. Антонія з Падуі падчас набажэнства а 18.45 і Святой Імшы складковай а 19.00.
Кожную сераду молімся праз заступніцтва св. Юзафа ў інтэнцыі будовы нашага касцёла і за ўсіх ахвярадаўцаў.
У часе Вялікага посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
- Крыжовы шлях — у пятніцу а 10.30 і а 19.00 (транслюецца анлайн);
- Крыжовы шлях для дзяцей — у суботу а 13.00;
- Песні Жальбы — нядзеля 8.40 і 11.40.
У маі набажэнствы да Найсвяцейшай Марыі Панны:
- нядзеля пасля Святой Імшы а 18.00;
- панядзелак–субота 18.30.
У чэрвені набажэнствы на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса:
- нядзеля–субота 18.30.
У кастрычніку Ружанцовыя набажэнствы:
- нядзеля пасля Святой Імшы а 18.00;
- панядзелак–субота 18.30.
Расклад катэхезы на 2025/2026 фармацыйны год
-
Дашкольнікі с. Даніэля (на Ігнатоўскага)
- пятніца 19:00
-
1 клас с. Даніэля (на Ігнатоўскага)
– панядзелак 19:00
-
2 клас с. Даніэля (на Ігнатоўскага)
– панядзелак 18:00
-
3 клас с. Даніэля (на Лідскай)
Група 1 – серада 10:30
Група 2 – серада 19:00
Група 3 - аўторак 18:00 -
Бацькі 3 класа с. Юзэфа (на Лідскай)
Група 1 – серада 10:30
Група 2 – серада 19:00
Група 3 - аўторак 18:00 -
4 клас с. Даніэля (на Лідскай)
Група 1 – аўторак 19:00
Група 2 – серада 9:30
Група 3 - серада 18:00 -
Бацькі 4 класа с. Юзэфа (на Лідскай)
Група 1 – аўторак 19:00
Група 2 – серада 9:30
Група 3 - серада 18:00
-
5 клас с. Даніэля
Група 1 – панядзелак 17:00 (на Ігнатоўскага)
Група 2 – серада 17:00 (на Лідскай)
Група 3 – пятніца 10:00 (на Ігнатоўскага)
-
6 клас с. Даніэля (на Ігнатоўскага)
Група 1 – аўторак 10.00
Група 2 – пятніца 18.00
-
7 клас с. Юзэфа (на Ігнатоўскага)
Група 1 – аўторак 9.00
Група 2 – пятніца 17.00
-
8 клас с. Юзэфа (на Лідскай)
- аўторак 17.00
-
9 клас с. Юзэфа (на Ігнатоўскага)
(да канфірмацыі) – чацвер 18.00
-
10 клас с. Юзэфа (на Ігнатоўскага)
– чацвер 19.00
-
11 клас с. Юзэфа (на Ігнатоўскага)
– чацвер 20.00
Заняткі пачынаюцца 8 верасня 2025 г.
Пытанні па тэлефонах:
+375 33 3104078 с. Юзэфа
+375 33 3789286 с. Даніэля
ДМХ «Адзіныя сэрцам»
– чацвер 20.00 (на Лідскай) кс. Уладзімір +375 29 7442538
Зборкі Літургічнай Службы Алтара:
- кандыдаты ў міністранты – субота 11.00
- міністранты – субота 12.00
Рэпетыцыі хораў:
- «Божыя ягняткі» – субота 9.00
- Agape – нядзеля 12.00
- Anima una – серада 19.00 і нядзеля 17.00
- Effata – аўторак 20.00
Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.


