
Чым ёсць перыяд Адвэнту? Мы пісалі аб гэтым раней)), аднак варта ўзгадаць, што адвэнт гэта перш за ўсё ЧАС. Час чакання, час падрыхтоўкі. І злучанна гэта таксама з пакутнымі пастанновамі і рашэннямі. Аднак часта мы не занадта ведаем, якія павінны быць гэтыя пастановы? Для таго каб лепш асэнсаваць патрэбу рашэнняў, прапануем звярнуцца да евангельскай прыпавесці аб паннах, якія з нецярпеннем чакаюць прыходу жаніха. (Мц 25, 1-13).
Чакаюць яго перш за ўсё з радасцю, але таксама і з патрэбай алівы да лампаў. Тыя, хто падрыхтаванны, мае магчымасць увайсці на вяселле свайго Пана, іншыя застаюцца з вонку святкавання. Вось некалькі прапаноў адвэнтовых пастаноў, якія даслалі людзі, калі я да іх звярнуўся ў фэйсбуку з просьбай аб дапамозе ў вызначэнні пакутных пастанаўленняў на перыяд адвэнту: (Захавана моўная стылістыка)
- выбираем пастанову для всех членов семьи (например не посещать концерты, не смотреть телевизор по средам и пятницам или вообще отказаться от любых просмотров, не слушать музыку, чаще собираться всей семьей на молитву, принимать участие в предрождественских реколлекциях и т.д.) 2. каждый член семьи выбирает свою личную пастанову ( это зависит от того, что каждый хочет и может ахвяровать БОГУ и МАРИИ за Рождение ХРИСТА-СПАСИТЕЛЯ).
- не сядзець і не трапацца на фэйсбуку :) Ну і ўвогуле меньш трапацца.
- не ныць.
- Штодня малицца за тых, хто палиць. Асаблива за тых, каго сустрэну з цыгаркаю у зубах.
- Со 2 по 25 декабря меня не будет в соц.сетях. Предлагаю присоединиться ко мне. Кто со мной?
- ходить на рараты и не есть шоколада:)
- можна пару разоў у тыдзень даваць людзям сваё сведчанне хрысціянскай веры. гэта не павінен быць увесь свой шлях да Бога. напрыклад, адзін сказ, сказаны калегу па працы або сябру, які верыць у Бога толькі "у душы". або дзеянне, над якім людзі задумаюцца, чаму ён так робіць, і магчыма, зацікавяцца і самі запытаюцца аб гэтым)
- Не злиться на людей, не раздражаться и не ругаться!
- чытаць кожны дзень Біблію =) кожны дзень казаць Богу хаця б некалькі слоў ад сябе тыпу :"добрай раніцы,Тата"(гэта класна не толькі ў Адвэнт),а не толькі маліцца тым,што ёсць у малітоўніках =)
- Зачыніць усе дзверы і вокны, зачыніцца знутры пакоя на ключ, прывязацца да крэсла, абкласціся літаратурай і нарэшце сесці пісаць дыпломную працу)))
- Каждый день читать главу Библии, звонить бабушке (и раз в неделю свекрови); никакого шоколада (даже в гостях); не болтать попусту; молиться за тех встречных, кто слишком груб и раздражителен.
Калі вы маеце свае прапановы пастаноў на Перыяд Адвэнту падзяліцеся імі з намі ўсімі, можа гэта дапаможа не толькі іншым, але таксама і вам вытрымаць у гэтых пастановах, а такім чынам плённа сустрэць свята Божага Нараджэння.

