З даўніх часоў, паломнікі накіроўвалі свае крокі на Святую Зямлю, каб тут, крочачы па слядах Хрыста, перажыць не проста адно з мностваў падарожжаў свайго жыцця, але пілігрымку веры. Стоячы на гэтай зямлі, кожны з ніх імкнуўся ўдыхаць яе пахі і водары, адчуваючы, як святая гісторыя, якую спазнаваў чытаючы Святое Пісанне, стаецца часткай рэальнага жыцця. Вера жыцця - гэтага часта не хапае - жывем верай тэорыі. Дакрануцца да святой рэальнасці, якая заключана ў паўсядзённым жыцці, гэта тое, чаго так часта нам не стае ў нашай шэрай штодзёнасці. Убачыць маленькія жамчужныя выспачкі прыгажосці, дабра і святасці - сярод мора граху і зла не проста. Пілігрым – гэта той, хто глядзіць верай, адчувае верай, пазнае верай. Умацоўваючы тым самым сваю надзею і любоў.
Першы дзень пілігрымкі
- Першы дзень пілігрымкі (Працяг)
- Другі дзень пілігрымкі
- Трэці дзень пілігрымкі
- Чацвёрты дзень пілігрымкі
- Пяты дзень пілігрымкі
- Шосты дзень пілігрымкі
- Сёмы дзень пілігрымкі
Святая Імша на гары Табор - гары Перамянення Пана!

