Хто зразумее жанчыну лепш за іншую жанчыну?, або Аповед пра парафіяльны Жаночы клуб.
Гэта гісторыя пачалася не так даўно — усяго толькі пару гадоў таму: у няпростыя часы некалькім жанчынам прыйшла такая думка, каб час ад часу сустракацца разам не толькі для малітвы, але і для шчырай душэўнай размовы. Наша парафія багатая на розныя малітоўныя групы і рухі для людзей розных узростаў, але такога, асаблівага, фармату дагэтуль у нас не было. На той час мужчынскі клуб ужо ладзіў свае сустрэчы. Жанчыны нашай парафіі вырашылі стварыць сваё кола пад цёплымі крыламі нашых сясцёр.