Цэтлік // Jan.by

  • Jan.by

    Jan.by — гэта каманда энтузіястаў, якія імкнуцца праз журналісцкую дзейнасць служыць Богу. Мы хочам з дапамогай сучасных сродкаў масавай камунікацыі несці свету праўду Евангелля, дзяліцца верай, інфармаваць аб падзеях у жыцці парафіі і Касцёла, а таксама спрыяць камунікацыі паміж людзьмі дзеля агульнага дабра.

  • Цяпер мы і ў Telegram

    Дарагія сябры! Пасля пэўных ваганняў, мы ўсё ж вырашылі стварыць парафіяльны канал ў Telegram: @janby_minsk. У ім будуць публікавацца афіцыйныя паведамленні, аб’явы, спасылкі на новыя матэрыялы, іншая інфармацыя.

    У адрозненні ад адпаведнай групы ў Viber, тут не будзе абмеркаванняў — толькі важныя паведамленні.

    Калі вы зацікаўлены быць ў курсе падзей і першымі атрымліваць актуальную інфрамацыю, запрашаем падпісацца на гэты канал: t.me/janby_minsk.

  • Быць праваднікамі праўды і мастамі, што злучаюць людзей: адбыліся акцыі, прысвечаныя сродкам масавай камунікацыі

    На гэтым тыдні Касцёл адзначае літургічны ўспамін святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. З гэтай нагоды ў нядзелю 19 студзеня ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ прайшлі акцыі, прысвечаныя каталіцкім медыя.

  • Сучасныя медыя-акулы ў старажытнай Юдэі: як прайшоў майстар-клас па журналістыцы для каманды Jan.by

    4 верасня адбыўся мастар-клас па журналістыцы. Удзельнікі даведаліся чым адрозніваюцца інфармацыйныя, аналітычныя і мастацкія публікацыі, разгледзелі некаторыя жанры, больш падрабязна спыніліся на спецыфіцы працы ў інфармацыйнай галіне, разважалі як павысіць якасць і прадуктыўнасць сваёй працы на Jan.by. Коўчам нашай сустрэчы стаў спадар Віталь Палінеўскі.

  • Хто «галоўны герой» кадра? Майстар-клас па фатаграфіі адбыўся ў парафіі

    28 студзеня прайшоў майстар-клас па фатаграфіі. Праводзіў яго фотажурналіст Віталій Палінеўскі, супрацоўнік каталіцкага партала Catholic.by. Майстар-клас быў прызначаны для групы моладзі, якая ўваходзіць у склад рэдакцыі сайта JAN.BY, але іншыя парафіяне таксама мелі магчымасць далучыцца.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.