28 студзеня прайшоў майстар-клас па фатаграфіі. Праводзіў яго фотажурналіст Віталій Палінеўскі, супрацоўнік каталіцкага партала Catholic.by. Майстар-клас быў прызначаны для групы моладзі, якая ўваходзіць у склад рэдакцыі сайта JAN.BY, але іншыя парафіяне таксама мелі магчымасць далучыцца.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся с прынцыпамі будавання кадра, асновамі кампазіцыі, вучыліся на практыцы ставіць у фатаздымку акцэнт, захоўваць баланс, ствараць аб'ём.

Мэтаю правядзення майстар-класа была не толькі папулярызацыя мастацтва фатаграфіі. Ён стаў чарговай сустрэчай з шэрагу прысвечаных павышэнні ўзроўня практычных навыкаў у валанцёраў, якія працуюць з парафіяльным сайтам JAN.BY.

Тых, хто хацеў бы далучыцца да каманды JAN.BY просім звяртацца да кс. Уладзіміра. Ад вас не патрабуецца асаблівых выбітных якасцяў, галоўнае мець жаданне несці Добрую Вестку праз сучасныя сродкі камунікацыі.

Рэд.