Шчыра дзякуем усім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Дзякуем моладзі за прыбіранне капліцы. Сёння заканчваюцца велікапосныя рэкалекцыі, шчыра дзякуем кс. Марціну, няхай Добры Бог яму шчодра ўзнагародзіць.
На гэтым тыдні:
Першая субота месяца – дзень малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гэты дзень у нашай парафіі пройдзе дзевяты дзень фацімскай навэнны, пачатак у 18.30.
Першая нядзеля месяца – а 12 гадзіне св. Імша ў інтэнцыі Жывога Ружанца нашай парафіі.
Інтэнцыя жывога ружанца на красавік: Аб трывалых плёнах Велікодных святаў. Аб апецы Маці Божай у справе будовы нашага касцёла.
1. У капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00;
Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.
2. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых, якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.
3. У сувязі з канікуламі ад панядзелку да нядзелі не будзе катэхезы для дзяцей
і моладзі. У дашкольнікаў катэхеза узновіцца пасля Пасхі.
4. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі плануем зладзіць велікодны кірмаш, запрашаем парафіянаў да арганізацыі мерапрыемства.
5. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

