Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Асабліва дзякуем за прыбіранне капліцы. Няхай вас Добры Бог узнагародзіць.
На гэтым тыдні ў літургіі адзначаем:
16 сакавіка – (чацвер): свята ГАДАВІНА ПАСВЯЧЭННЯ АРХІКАТЭДРАЛЬНАГА КАСЦЁЛА
1. Нагадваем аб тым, што ў перыяд Вялікага поста, Касцёл наказвае нам паўстрыманне ад гучных забаваў, а таксама ад спажывання мясных страваў у вызначаныя дні.
2. У нашай капліцы ў часе посту адбываюцца пакутныя набажэнствы:
Крыжовы шлях – у пятніцу а 15.00 і а 19.00;
Песні Жальбы - у нядзелю пасля Св. Імшы на 12.00.
Падчас посту ў пятніцу Святая Імша а 7.00 і пасля Крыжовага шляху а 15.00.
3. Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 24 па 26 сакавіка.
4. Сёння пасля Св. Імшы на 13.30 адбудзецца катэхетычнае спатканне для дарослых якія рыхтуюцца да сакрамэнту канфірмацыі.
5. Урачыстасць св. Юзафа ў гэтым годзе святкуем 20 сакавіка.
6. У наступную нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на CARITAS.
7. Як і ў мінулым годзе ў нашай парафіі хочам зрабіць вялікодны КІРМАШ, усіх зацікаўленых у арганізацыі мерапрыемства запрашаем у чацвер 16 сакавіка а 20.00 на Лідскую.
8. У нядзелю 19 сакавіка адбудзецца спатканне новых сем’яў Суполкі Маці Божай.
9. Кожны аўторак у капліцы а 19 гадзіне адбываецца набажэнства праз заступніцтва святога Антонія Падуанскага. Кожную сераду запрашаем на набажэнства да св. Юзафа.
10. Усім Юбілятам і Імяніннікам надыходзячага тыдня складаем найлепшыя пажаданні здароўя, супакою ў вашых сэрцах і вашых сем’ях, а таксама шматлікіх Божых ласкаў.

