
17 снежня скаўты і скаўткі з парафіі Св. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ даставілі Бэтлеемскі агонь у мінскую катэдру Найсвяцейшага Імя Марыі. Іх сустрэў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Прысутныя ў святыні вернікі маглі запаліць ад Бэтлеемскага агню знічы, каб занесці агонь, запалены ў пячоры Нараджэння Пана ў Бэтлееме, у свае дамы.
На наступны дзень скаўты будуць развозіць Бэтлеемскі агонь па шматлікіх парафіях Беларусі.

















































