Цэтлік // Моладзь

  • Моладзь прыняла ўдзел у адвэнтовым начным чуванні

    У ноч з 15 на 16 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшло моладзевае чуванне, у якім прыняла актыўны ўдзел наша моладзь.

  • Скаўткі правялі Дзень Братэрскай Думкі

    25 лютага скаўткі з Другога Мінскага звязу св. Барбары адзначылі  юбілей  заснавальніка скаўцкага руху Роберта Бадэн-Паўэла. 160-ю гадавіну з дня нараджэння Бі-Пі скаўткі вырашылі правесці па-хатняму і адсвяткаваць гэтую падзею ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыя-Кольбэ. Радасць святкавання раздзяліў са скаўткамі душпастыр звяза кс. Уладзімір Марушэўскі SChr.

  • Больш, чым традыцыя: у парафіі адбыліся аплаткавыя сустрэчы

    У гэтым годзе, як і ў мінулым, у сувязі з пандэміяй не было такіх маштабных аплаткавых сустрэч, як некалі. Аднак, дзяленне аплаткай — не проста традыцыя. Існуе патрэба сэрцаў раздзяліць радасць Божага Нараджэння з іншымі людзьмі, асабліва з блізкімі: з тымі, хто належыць да адной парафіяльнай сям’і, хто стаў братам ці сястрой па супольнасці, сапраўдным сябрам. Таму мы шукаем гэтых сустрэч, хоць бы ў малых групах, каб павіншаваць адно аднаго, сказаць добрыя словы, выказаць найлепшыя пажаданні, пабыць у гэты святочны час разам.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.