Цэтлік // Літургічная Служба Алтара

  • Нашыя міністранты на сустрэчы ЛСА

    31 кастрычніка міністранты нашай парафіі прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы літургічнай службы алтара, якая адбылася на Залатой Горцы ў Мінску.

  • Новыя міністранты

    20 красавіка адбыўся ўрачысты прыём у міністранты 5-х кандыдатаў.

  • Новыя кандыдаты ў міністранты

    Хто такі міністрант? Гэта той, хто дапамагае святару падчас літургіі. Назва паходзіць ад "ministrare" і азначае служыць. Некалькі хлапцоў з нашай парафіі так сама вырашалі, што хацяць паслугоўваць пры алтары Пана. Перад імі цяпер час падрыхтоўкі і навукі. Таму прашу ўсіх парафіян маліцца за іх, каб тое аб чым мы просім Бога падчас малітвы благаслаўлення - выканалася:

    Божа, ад якога паходзяць усе добрыя намеры і святыя жадання, спадзяемся, што гэта Ты разпаліў у іх полымя жадання служыць Табе. Падтрымай іх цяпер ласкай Сваёй, дапамажы крочыць шляхам Тваім, і не дазволь, каб калі-небудзь адвярнуліся ад Цябе. † Блаславі іх на працягу ўсяго іх служэння, да якой мы іх далучаем дзеля вялікай хвалы Тваёй. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. 

  • Рэкалекцыі для міністрантаў адбыліся ў Слуцку

    28-29 сакавіка адбыліся рэкалекцыі для міністрантаў з нашай парафіі і парафіі св. Антонія ў Слуцку. «Міністрант любіць Бога і для Яго хвалы верна выконвае свае абавязкі» — як гэтую тэму раскрывалі юнакі са сваімі душпастырамі глядзіце ў фотарэпартажы.

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.