Хто такі міністрант? Гэта той, хто дапамагае святару падчас літургіі. Назва паходзіць ад "ministrare" і азначае служыць. Некалькі хлапцоў з нашай парафіі так сама вырашалі, што хацяць паслугоўваць пры алтары Пана. Перад імі цяпер час падрыхтоўкі і навукі. Таму прашу ўсіх парафіян маліцца за іх, каб тое аб чым мы просім Бога падчас малітвы благаслаўлення - выканалася:

Божа, ад якога паходзяць усе добрыя намеры і святыя жадання, спадзяемся, што гэта Ты разпаліў у іх полымя жадання служыць Табе. Падтрымай іх цяпер ласкай Сваёй, дапамажы крочыць шляхам Тваім, і не дазволь, каб калі-небудзь адвярнуліся ад Цябе. † Блаславі іх на працягу ўсяго іх служэння, да якой мы іх далучаем дзеля вялікай хвалы Тваёй. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. 

Дарагія сябры! Просім падтрымаць будаўніцтва нашага касцёла і дзейнасць парафіі. Шчыра дзякуем за дапамогу, молімся за ўсіх ахвярадаўцаў.